+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Беларускі дзяржаўны музей
народнай архітэктуры і побыту
Падзеі
Усе падзеі
"Не пакідайце дзяцей адных!"

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 15 мая па 01 чэрвеня 2024 года пройдзе рэспубліканская...

5
Свята «Жывая спадчына зямлі Берасцейскай» Сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур

З нагоды Міжнароднага дня музеяў запрашаем на ўнікальнае свята, дзе кожны зможа прыяднацца да нематэрыяльнай спадчыны Берасце...

16
Мерапрыемства «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь»

Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і...

53
Мерапрыемства «Ноч музеяў»

Незвычайныя і таемныя гісторыі пад начным зорным небам можна будзе пачуць 18 мая з нагоды Міжнароднага дня музеяў!

131
Анонс мерапрыемства «Над Менкай»

8 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе IV фестываль гістарычнай рэканстркуцыі «Над Мен...

78
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.

59
Свята «Вялікдзень»

Вялікдзень – рухомае свята народнага календара, якое мае вельмі старажытныя карані. З гэтага часу ў нашых продкаў пачынаўся...

103
Мерапрыемства «Дзень працы»

Першага мая ў Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае Свята працы. Доўгі час дзень 1 мая адзначаўся як Дзень міжнароднай...

85
беларускі скансэн

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзі.

Як музей, які дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей, Беларускі скансэн адносіцца да музеяў этнаграфічнага комплекснага профілю рэспубліканскага значэння. Беларускі скансэн адносна малады ў параўнанні з аналагічнымі музеямі свету. Ён быў адчынены ў 1976 годзе. Важным элементам экспазіцыі музея пад адкрытым небам з’яўляецца ландшафт, які дапаўняе фауна  музея і робіць яе яшчэ больш аўтэнтычнай. У музеі можна сустрэць як дзікіх жывёл, так і хатніх. Нядаўна ў музеі з'явілiся новыя жыхары i колькасць iх будзе пашырацца. Наведвальнікі могуць убачыць коней, козачак, гусей, сабак і катоў.

 
вёска азярцо мінскі раён мінская вобласць