+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавыя мерапрыемствы
Галоўная Паслугі Абрадавыя мерапрыемствы
Абрадавыя мерапрыемствы

Абрады з'яўляюцца складовай часткай традыцыйна-бытавой культуры кожнага народа. Яны - сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, якія сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой у важкіх жыццёвых сітуацыях. Музей захоўвае і адраджае беларускія традыцыі і абрады, прапаноўваючы ўсім жадаючым прыняць удзел у абрадавых мерапрыемствах.

Паважаныя наведвальнікі! Звярніце ўвагу: акрамя аплаты экскурсійных праграм кожны наведвальнік аплачвае ўваходны квіток!

Абрадавае мерапрыемства «Каляды»  (групы да 25 чалавек)

 

 Забаўляльная і дынамічная праграма ў асяроддзі надзвычай прыгожых пейзажаў музея пад адкрытым небам. Мерапрыемства ў інтэрактыўнай форме пазнаёміць з беларускімі традыцыямі галоўнага зімовага свята. Каляды ў музеі - гэта магчымасць даведацца пра галоўныя сімвалы свята, паўдзельнічаць у абрадзе «Калядоўшчыкі», павадзіць казу і мядзведзя, праспяваць пад беларускую дуду калядныя песні, паваражыць на будучыню з Зяляркай, паспрабаваць традыцыйнаю страву святочнага стала - куццю

Абрадавае мерапрыемства «Беларускае вяселле» 

(групы да 25 чалавек)

 

На працягу ўсяго года музей запрашае да сябе маладых, і прапануе адсвяткаваць нараджэнне новай сям'і. Маладыя на сапраўдным возе ці брычцы прыедуць у сялянскую сядзібу, разам з гасцямі пазнаёмяцца з вясельнымі традыцыямі і прымуць у іх актыўны ўдзел у вясельным абрадзе. Сямейнае свята суправаджаецца жывой музыкай, танцамі і гульнямі.

Абрадавае мерапрыемства «Сцежкамі народных святаў. Вясна» 

(групы да 25 чалавек)

 

Знаёміць наведвальнікаў з цыклам  народных святаў веснавога цыкла праграма “Сцежкамі народных святаў. Вясна”. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца знаёмства з “Гуканнем вясны”, “Вербніцай “Вялікаднем”, “Матрунай”, “Юр'ем”, “Міколай”. Наведвальнікі сустрэнуцца з жыхаркай вёскі, якая раскажа, як сустракала вясну сялянская сям'я, якія магічныя ўласцівасці маюць велікодныя яйкі-пісанкі і як забяспечыць здароўе на ўвесь год. Падчас майстар-класа госці навучацца ўпрыгожваць вярбу. Яны змогуць вырабіць птушак-вяснянак з паперы і ўпрыгожыць імі дрэвы,  што было неад'емнай часткай традыцыі пры сустраканні вясны.

Абрадавае мерапрыемства “Масленіца” ці “Святы Аўлас на бліны лас”

(група да 25 чалавек)

Масленіца – адно з самых галоўных беларускіх традыцыйных свят, якое з’яўляецца сімвалам провадаў зімы і прыхода вясны. Пад час экскурсіі наведвальнікі даведаюцца аб тым, што рабілі ў кожны дзень масленічнага тыдню. Пабачаць лялечны тэатр “Батлейка”, пазнаёмяцца з масленічнымі традыцыямі і паводзяць карагод вакол Марэны.