+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Інтэрактыўныя экскурсіі
Галоўная Паслугі Інтэрактыўныя экскурсіі
Інтэрактыўныя экскурсіі

Паважаныя наведвальнікі! Звярніце ўвагу: акрамя аплаты экскурсійных праграм кожны наведвальнік аплачвае ўваходны квіток!

Экскурсійнае абслугоўванне з ітэрактыўнымі элементамі «Камаедзіца»

 

Сакавік - май

Да 25 чал.

Экскурсія прысвечана страчанай народнай традыцыі нашых продкаў – пакланенню мядзведзю-бацюхне. Камаедзіца – старажытнае свята, якое адзначалі ў пачатку сакавіка перад Дабравешчаннем, калі прабуджаўся мядзведзь і выходзіў з бярлогі. Сяляне імкнуліся задобрыць звера, каб ён не шкодзіў і не выклікаў страх у людзей. Экскурсія ўключае знаёмства з цікавай выставай “Пчалярства на Беларусі” і суправаджаецца рухомымі гульнямі і жывой народнай музыкай.

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі «Вандроўка ў мінулае»

 

Люты - снежань

Да 25 чал.

Падчас гэтай вясёлай экскурсіі наведвальнікі вандруюць па музейным сяле і знаёмяцца з помнікамі архітэктуры і іх інтэр’ерамі. Пасля ім прадастаюляецца магчымасць пагуляць у традыцыйныя гульні і патанцаваць беларускія народныя танцы пад акампанемент жывой музыкі.

У маршрут уключаны: уніяцкая Свята-Пакроўская царква 18 стагоддзя, грамадскі свіран 19 стагоддзя, кузня, школа і гумно пачатку 20 стагоддзя. У экскурсію таксама ўваходзіць паказ комплексаў трох сядзібаў, на прыкладзе якіх паказана развіццё, характэрнага для рэгіёну «Цэнтральная Беларусь», пагоннага (лінейнага) сялянскага двара.

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі «Пшанічны каласок»

 

 

 Да 25 чал.

 Экскурсія “Пшанічны каласок” разлічана на дзіцяцую аўдыторыю (1-2 клас) і прадугледжвае інтэрактыўную форму адукацыі . Дзеці, вандруючы ў  часе, апынуцца ў старажытным сяле, дзе ў гульнёвай форме распавядаецца аб працэсе ператварэння маленькіх зярнятак у духмяны бохан хлеба. Сустрэча з Дамавіком, які замесіць цеста, а па завяршэнні праграмы пачастуе хлебам, застанецца надоўга ў памяці маленькіх наведвальнікаў.

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі «Падарожжа ў краіну казак»

  

 

Да 25 чал.

Экскурсійнае абслугоўванне з інтарактыўнымі элементамі «Падарожжа ў краіну казак». Экскурсія разлічана на дзяцей школьнага ўзросту (1-4 клас). Пад час экскурсіі  дзеці знаёмяцца з традыцыямі і побытам беларускіх сялян праз цікавыя беларускія народныя казкі. У казцы «Піліпка сынок» распавядаюць пра рамёствы рыбалоўства і кавальства; у казцы  «Муж і жонка» -  пра падзел працы на жаночую і мужчынскую. Напрыканцы экрскурсіі дзеці будуць запрошаны на беларускія гульні!

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі «Прыгоды ў краіне Зюзі»

 

 

Да 25 чал.

Экскурсійнае абслугоўванне з інтарактыўнымі элементамі «Прыгоды ў краіне Зюзі». На зімовую экскурсію запрашаюцца школьнікі (1-6 клас). Сама Завея правядзе дзяцей у казачны свет Зюзі, дзе шмат прыгод, загадак і гульняў. Наведвальнікі апынуцца ў казцы з таямнічай Зяляркай, адкажуць на заблытаныя пытанні Цмока. Удзельнікі дапамогуць вярнуць Зюзе яго зімовую сілу, заключаную ў посаху, які скрала злая Баба Яга. Зюзя за гэта пачастуе гарбатай і запросіць гасцей паўдзельнічаць у традыцыйных зімовых гульнях.

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі  «Дзівосны свет народнай фантазіі»

 

 

Да 25 чал.

 Знаёмства дзяцей і дарослых з персанажамі беларускай міфалогіі і жыхарамі незвычайнай вёскі адбудзецца падчас экскурсіі “Дзівосны свет народнай фантазіі”. Наведвальнікі сустрэнуцца з Хатнікам, Жыжалем, Зюзем, Зяляркай і іншымі персанажамі. Кульмінацыяй падарожжа будзе карагод і жывая народная музыка.

Музейна-педагагічны занятак "Квэст "Зачараваная вёска"

 

 

Да 25 чал.

 Рухомая гульня-пошук. Удзельнікі ўвесь час перамяшчаюцца па музеі, каардынуюцца вядучым гульні. Касцюміраваныя персанажы (Зелярка, Баба Гэля, Карчмар, Мужык Дзям'ян) загадваюць загадкі і даюць заданні групам удзельнікаў.