
Экспазіцыя «Кватэра-майстэрня мінскага краўца» Другая палова ХІХ ст. – час разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, калі на эканамічную арэну выходзяць буйныя фабрыканты і буржуазія, як будучы палітычны апанент апошняй фарміруецца гарадскі пралетарыят. Разам з тым у Мінску жывуць і працуюць тысячы людзей, што зарабляюць на жыццё ручным трудом – кавалі, меднікі, краўцы, шаўцы, пекары, столяры, бондары і г.д. Рамесная вытворчасць працягвае існаваць ў форме цэхавай арганізацыі, вядомай ужо тры стагоддзі, хоць і перажывае...