+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Часовая выстава “Поўны клеці карабамі…”
Галоўная Падзеі Часовая выстава “Поўны клеці карабамі…”
Часовая выстава “Поўны клеці карабамі…”
1500

17 лістапада 2023 г.

У 13.00.

Помнік архітэктуры “Спаса-Праабражэнская царква з в. Барань”.

З нагоды надання ў 2022 г. беларускаму саломапляценню ганаровага статуса нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва, калектыў музея рады абвясціць адкрыццё часовай экспазіцыі “Поўны клеці карабамі…”

Выстава працуе  з 17 лістапада 2023 г.

 

 

“Радзі, сонца, жыта і пшаніцу,

Поўны гумны стагамі!

Радзі, сонца, жыта і пшаніцу,

Поўны клеці карабамі!”

 

У тэкст гэтай жніўнай песні ўкладзены і прадуцыруючая магія слова, і падзяка ніве за добры ўраджай. Канец восені ў традыцыйнай беларускай культуры – час сканчэння земляробчых хлопатаў і падсумоўвання вынікаў цяжкай сельскагаспадарчай працы. Сабраны ўраджай абумоўлівае жыццё сям’і на бліжэйшую зіму, і нішто так не цешыць дбайнага гаспадара, як клець, застаўленая карабамі з жытам, гароднінай, грыбамі. Менавіта аб іх – карабах, шыянах, гарнцах – сціплых памочніках сялянскай сям’і, распавядзе новая экспазіцыя музея.

У ёй прадстаўлены каля 40 прадметаў побыту, створаных тэхнікай спіральнага пляцення – адной з формаў традыцыйнага саломапляцення, што ў пачатку ХХ ст. сустракалася па ўсёй тэрыторыі Беларусі і атрымала найбольшае распаўсюджанне ў Віцебскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.

Тэхналагічны спосаб іх выканання заключаецца ў тым, што жгуты саломы, пачынаючы з донца, выкладваюцца па спіралі і сшываюцца паміж сабой гнуткімі расчэпленымі пруткамі лазы, палоскамі лыка, яловымі ці сасновымі каранямі, ніткамі з раслінных валокнаў. Шчыльна сплеценыя карабы не саступалі па трываласці драўляным бочкам, часта былі так па-майстэрску выкананы, што не прапускалі налітую ў іх ваду, разам з тым забяспечвалі неабходную для захавання зерня і мукі вентыляцыю.

У традыцыйным побыце саламяны кораб - перш за ўсё практычная ўтылітарная рэч, але ў сучаснай каштоўнаснай парадыгме - твор народнага мастацтва. Плеценыя з саломы каробкі маюць выразную, дасканалую форму, а дробны дыяганальны ці спіральны ўзор лазовага перапляцення на жгутах ажыўляе фактуру самаго вырабу, робіць яго паверхню прыгожай. Хоць у мастацкіх адносінах плецены саламяны посуд не так уражвае, як вырабы дэкаратыўна-абрадавага прызначэння і аб’ёмная пластыка, аднак вытокі рамяства, аснова для развіцця ўсіх іншых відаў і формаў, пачынаюцца з яго.

Запрашаем усіх ахвочых наведаць новую экспазіцыю музея.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.

Чытайце таксама
Мерапрыемства  «Шляхамі вайны»
964
Мерапрыемства «Шляхамі вайны»

9 мая 2022 года запрашаем далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў...

3D мадэлі музейных прадметаў
1838
3D мадэлі музейных прадметаў

3D мадэлі музейных прадметаў ужо даступныя да прагляду!

Увага! Змяняецца час працы экспазіцыі!
2635
Увага! Змяняецца час працы экспазіцыі!

З 6 кастрычніка змяняецца час працы экспазіцыі!