11 жніўня 2024 года
у 13.00
Першая Прачыстая – адно з самых шанаваных святаў канца лета. Да гэтага часу на палях і агародах выспявала садавіна, агародніна, збожжа.
Гаспадары неслі свой ураджай на асвячэнне ў царкву. Бралі з сабой і лекавыя расліны. Таму на Беларусі гэты дзень атрымаў яшчэ адну назву — «Зельная».
Асвячанае зерне захоўвалі для азімай і веснавой сяўбы, а зёлкі захоўвалі на покуці побач з галінкамі вярбы. Зёлкі выкарыстоўвалі не толькі як лекавы сродак, але і як ахоўны ад моцнага ветру і навальніцы.
Запрашаем паглыбіцца ў традыцыі нашых продкаў разам з намі ў музеі пад адкрытым небам!
Пачатак ля карты-схемы на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь».
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №1277, №1111, №1026.
12.01.2019г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц» на тэрыторыі музея!
Рамонтныя работы на тэрыторыі музея!
26 чэрвеня 2021 года адбылося абрадавае мерапрыемства «Купальская ночка невялічка» на тэрыторыі...
05.01.2020г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі» на тэрыторыі музея!