6 красавіка 2024 года
з 14.00 да 15.00
Саракі – свята ў народным календары, якое прыпадае на другі дзень веснавога раўнадзенства. Магчыма, менавіта Саракі былі самым старажытным святам сустрэчы новага года, якое захавалася ў беларускай культуры ў наш час.
Саракі сканцэнтравалі ў сабе практычна ўсе характэрныя рысы веснавой абраднасці – матывы пачатку года, культу продкаў,а таксама ачышчальную, прадукавальную, ахоўную і мантычную магію.
Галоўным сімвалам свята з’яўляюцца птушачкі-жавароначкі, якія, па ўяўленнях нашых продкаў, і прыносілі з выраю веснавое сонца.
Запрашаем Вас далучыцца да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі пад адкрытам небам!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Абрад пачынаецца ў 14.00. Прыходзьце, калі ласка, за 15 хвілін да пачатку!
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.

2 кастрычніка 2021 г. запрашаем прыняць удзел у прафесійным свяце «Дзень настаўніка» на...
26 снежня 2021 года запрашаем вас пакалядаваць да нас і разам з намі!
20 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00 У кожным рэгіёне абрад...
6 лістапада 2022 года запрашаем на «Дзяды» – штогадовае свята памінання продкаў сваёй сям’і.