+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Даравальная нядзеля»
Галоўная Падзеі Свята «Даравальная нядзеля»
Свята  «Даравальная нядзеля»
426

22 лютага 2026 года

з 13.00 да 15.30

Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны – апошні дзень Масленічнага тыдня, пасля якога пачынаўся Вялікі пост. Раней можна было пачуць такі выраз: “На Запусты сем разоў паесці, за тое, што сем нядзель пасціць нада”. Уся сям’я збіралася на багатую вячэру, запрашалі музыкаў, ладзілі танцы. Перад вячэрай гаспадар сядаў на покуці і прасіў прабачэнне ў сваіх “дзядоў” і ўсіх родных. Гэтаксама рабілі сыны, дочкі і гаспадыня.У некаторых рэгіёнах у гэты дзень рабілі пудзіла зімы і хадзілі з ім па вёсцы. Кожны мог навязаць на пудзіла стужкі, каб пазбавіцца ад усяго дрэннага.Запрашаем Вас далучыцца да традыцыйных абрадаў і вясёлых гулянняў у музеі пад адкрытым небам! 

Вас чакае:

  • Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
  • Рэканструкцыя абраду “Трызна” (Любанскі раён, Мінская вобл.);
  • Рэканструкцыя абраду “Пахаванне бабы” 18+ (Гарадоцкі раён, Віцебская вобл.);
  • Фальклорныя гурты;
  • Майстар-класы для дзяцей і дарослых;
  • Лялечны тэатр «Батлейка»;
  • Масленічны слуп з прызамі;
  • Спальванне пудзіла зімы – «Марэны»

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Увага!!! Чакайце ў бліжэйшыя дні звесткі аб папярэднім продажы квіткоў.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 23, 00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 15,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 12,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемства праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Прэс-рэліз свята «Пятроў дзень»
204
Прэс-рэліз свята «Пятроў дзень»

Пятроў дзень з’яўляецца старажытным земляробчым святам, якое адзначалася 12 ліпеня.

«VIP – пікнік «Развітанне са школай - 2019»
2498
«VIP – пікнік «Развітанне са школай - 2019»

29.05.2019г. запрашаем выпускнікоў школ на «VIP-пікнік «Развітанне са школай - 2019»!

РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ Ў МАЙСКІЯ СВЯТЫ І СКАРОЧАНЫ ГРАФІК У ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ ДНІ
666
РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ Ў МАЙСКІЯ СВЯТЫ І СКАРОЧАНЫ ГРАФІК У ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ ДНІ

Увага! Музей будзе працаваць 1 і  9 мая: з 11:00 да 19:00, каса музея да...