Дарагiя сябры! У нас цудоўная навіна!
28 сакавіка ў 13.00 у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца новая куратарская экскурсія, прысвечаная беларускаму народнаму дойлідству "Традыцыі і падыходы ў народным драўляным будаўніцтве беларусаў"!
Гэта - рэдкая магчымасць даведацца пра традыцыi нашых продкаў, убачыць унікальныя архітэктурныя асаблівасці жылля, іх дэкаратыўнае ўпрыгожанне, якім ганарыцца Беларусь.
Адкрыйце для сябе багацце беларускай культуры і зрабіце гэты дзень незабыўным!
Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежавана!
Да сустрэчы 28 сакавіка - не прапусціце свой шанец стаць часткай гэтай унікальнай падзеі!
Кошт адзінага білета - 20 рублёў
Тэлефон для запісу на экскурсію:
+ 375 (17) 352-64-67
18.08.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка» на тэрыторыі ...
6 мая 2023 года з 14.00 да 15.30
У прасторы экспазіцыі “Кватэра-майстэрня мінскага краўца” пачынае працаваць часовая выстава...
26 снежня 2021 года запрашаем вас пакалядаваць да нас і разам з намі!