+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2022»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2022»
Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2022»
1570

Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2022»

1 кастрычніка 2022 года

з 13.00 да 17.00

“Мы не адразу зразумеем,

Як цяжка ўзняць было б крыло

І ўзвіцца ўверх назло завеям,

Каб іх на свеце не было.”

Г.Бураўкін

У першую суботу кастрычніка ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята – Дзень настаўніка.

Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з цяжкасцямі. Час імкліва бяжыць, а нам, былым вучням, пры сустрэчы здаецца, што настаўнікі не змяняюцца. Такая ж адкрытая ўсмешка, клапатлівы позірк і стос сшыткаў у руках. А з якім заміраннем сэрца прыгадваецца апошні званок і слёзы на вачах тваёй любімай настаўніцы…

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту не абмінуў гэтае цёплае і радаснае свята!

Запрашаем вучняў і настаўнікаў правесці гэты дзень цікава і весела ў музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • Экскурсіі ў помніках драўлянага дойлідства;
  • Захапляльныя майстар-класы;
  • Караоке пад адкрытым небам;
  • Музычная праграма;
  • Традыцыйныя беларускія народныя танцы і гульні;
  • Конкурсы і спаборніцтвы для самых кемлівых.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых –  12, 00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) –  8, 00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі –  5, 00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Чытайце таксама
33 міжнародная спецыялізаваная выстава "БЕЛАГРА"
830
33 міжнародная спецыялізаваная выстава "БЕЛАГРА"

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прадставіў сваю выставу, якая...

Свята «У вясны – дзявочы голас»
411
Свята «У вясны – дзявочы голас»

8 сакавіка ў Беларусі – гэта не проста дата ў календары, а асаблівы настрой, які адчуваецца...

Свята  «Спасаўка-ласаўка»
1038
Свята «Спасаўка-ласаўка»

19 жніўня 2023 года з 13.00 да 14.00   Вялікія святочныя дні надыходзяць у жніўні...

Акцыя «У музей усёй сям'ёй»!
814
Акцыя «У музей усёй сям'ёй»!

У рамках Тыдня бацькоўскай любові Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб'яўляе акцыю...