11 і 13 жніўня 2023 года
з 13.00 да 14.00
Запрашаем спазнаць далёкія і блізкія закуткі музея пад адкрытым небам на ровары!
Вы зможаце праехаць па звілістых сцежках і крутых пагорках разам з навуковым супрацоўнікам і даведацца адразу пра тры экспазіцыйныя сектары нашага музея: «Цэнтральную Беларусь», «Падняпроўе», «Паазер’е».
Чакаем Вас ля касы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту са сваім роварам! Пракат ровараў на тэрыторыі музея адсутнічае.
Папярэдні запіс на роварную экскурсію па тэлефоне +375296978901.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.
Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісто...
17 верасня 2025 года 14:00 7 чэрвеня 2021 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ...
2 мая ў нашым Музеі адбылася рэканструкцыя старажытнага беларускага абраду, прымеркаванага да...
23.02.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Дзень роднай мовы» на...