6 верасня 2025 года
з 12:00 – 13:30
6 верасня 2025 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў Дзень беларускага пісьменства тэатральная студыя «СКАРБ» (УП Светапрыбор БелТІЗ) у чарговы раз прадставіць гледачу спектакль – трагікамедыю. Раней у ліпені 2021 г. у нашым музеі паспяхова прайшла першая пастаноўка студыі “Скарб” спектакля «Як яўрэйская мама сына ажаніла», а ў ліпені 2022 года быў пастаўлены спектакль «У Ягора будзе гора», у якіх артысты - інваліды па зроку. Аўтар сцэнічнай версіі і рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Карбоўскі - акцёр, сцэнарыст, лаўрэат прэміі Міхася Лынькова.
У гэты раз музей запрашае гледачоў на пастаноўку па п'есе Андрэя Макаёнка “Трыбунал". Спектакль распавядзе пра патрыятызм і ахвярнасць беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Чакаем Вас на прадстаўленні пад адкрытым небам – менавіта гісторыя вайны стала лейтматывам усяго спектакля, аднак у арыгінальнай трактоўцы Сяргея Карбоўскага ў спектаклі знайшлося месца і камедыйным сітуацыям.
Вас чакаюць:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 до 19:00. Каса працуе з 11:00 до 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.
01.01.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Вербая нядзеля» на...
Праводзілі абрад звычайна падчас прызыву ў войска. Провады ладзілі за дзень да адпраўлення...
3 ліпеня 2024 года 13.00 Незалежнасць дзяржавы неад’емна звязана з выбраннем...
Вербніца - апошняя перад Вялікаднём нядзеля, з якою звязана асвячэнне ў храмах галінак вярбы,...