Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, заснаваны ў 1976 годзе, з’яўляецца музеем пад адкрытым небам – скансэнам. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкай да натуральнага асяроддзя, у якім дэманструецца народная, традыцыйная культура краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцяў. Музей валодае значнай плошчай (151 га), што дазваляе яго наведвальнікам здзяйсняць працяглыя шпацыры пехатой і на ровары ў лясістым натуральным ландшафце з двума выхадамі да маляўнічай ракі Пціч, у тым ліку і ў выглядзе пірсу. Тэрыторыя музея – месца добрага сямейнага адпачынка на прыродзе, якое кардынальна адрозніваецца ад гарадскога асяроддзя.
Зараз анлайн-экскурсіі становяцца неад'емнай часткай работы культурных устаноў. І мы падрыхтавалі відэа па адным з рэгіёнаў Беларусі – сектару «Падняпроўе». У экскурсію ўключаны найстарэйшы помнік нашага музея – царква 1704 года з вёскі Барань, агляд бортніцтва на тэрыторыі Беларусі, а таксама шатровы млын з в. Зелянец Хоцімскага раёна. Акрамя таго, вы ўбачыце хаты беларускіх сялян унутры і атрымаеце асалоду ад беларускай мовы нашага экскурсавода.
Прэм'ера экскурсіі на Ютубе 16.04. 19:00
30 і 31 снежня 2024 года па тэхнічных прычынах Беларуская карчма на тэрыторыі музея будзе...
Некалькі год таму ў Дзяржынскімі раёне зарадзілася свята малдаўска-беларускага сяброўства, якое...
12 красавіка 2024 года з 13:00 да 14:00 12 красавіка адзначаецца «Дзень...
Акцыя «Цалкам сакрэтна / Бясплатна» створана для таго, каб кожны госць змог даведацца больш аб...