4 кастрычніка 2025 года
14:00-17:00
Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з цяжкасцямі. Час імкліва бяжыць, а нам, былым вучням, пры сустрэчы здаецца, што настаўнікі не змяняюцца. Такая ж адкрытая ўсмешка, клапатлівы позірк і стос сшыткаў у руках. А з якім заміраннем сэрца прыгадваецца апошні званок і слёзы на вачах тваёй любімай настаўніцы…
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту не абмінуў гэтае цёплае і радаснае свята!
Запрашаем вучняў і настаўнікаў правесці гэты дзень цікава і весела ў музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
Партнёр мерапрыемства ТМ «Залатая кропля» — брэнд, чыі прадукты на працягу многіх гадоў ствараюць асалоджаны момант ля сямейнага стала!
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1111,1026.

Дзяды – гэта дзень памінання, ушанавання памяці родных, калі жывыя сустракаюцца з душамі...
25 сакавіка 2023 года з 14.00 да 15.30
01.01.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Вербая нядзеля» на...
У кангрэс-холе Міжнароднай спецыялізаванай выставы ТИБО-2022 прайшло ўзнагароджанне пераможцаў...