15 сакавіка 2024 года
13.00-14.00
15 сакавіка у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон беларускай дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага гэта свята вызначана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ядром прававой сістэмы краіны і таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці нашай дзяржавы.
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў гэты святочны дзень Вас чакае некалькі цікавых падзей.
Патрыятычнае выхаванне моладзі заўсёды адыгрывала важную ролю ў палітыцы Рэспублікі Беларусь. Таму запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у кінаэкскурсіі, падчас якой Вы зможаце наведаць помнікі драўлянага дойлідства і даведацца, якія вайскова-патрыятычныя фільмы здымаліся на тэрыторыі музея. А таксама Вы зможаце наведаць выставу “Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея”.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.
27 красавіка 2024 года з 11.00 да 17.00 (iнтэрактыўны дзень) 28 красавіка 2024 года з 11.00 да...
2 мая ў нашым Музеі адбылася рэканструкцыя старажытнага беларускага абраду, прымеркаванага да...
23 верасня 2023 года з 14.00 да 15.30 Багач – старадаўняе свята ўраджаю,...
22 студзеня 2022 г. запрашаем на мерапрыемства «Трашчы, не трашчы – ужо прайшлі Вадохрышчы»!