+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Часовая экспазіцыя дакументаў і ўзнагарод ваеннага фельчара Цімафея Рыгоравіча Буева
Галоўная Падзеі Часовая экспазіцыя дакументаў і ўзнагарод ваеннага фельчара Цімафея Рыгоравіча Буева
Часовая экспазіцыя дакументаў і ўзнагарод ваеннага фельчара Цімафея Рыгоравіча Буева
274

да 80-годдзя вызвалення Беларусі

 

з 28 чэрвеня 2024 г. ў помніку архітэктуры «Школа з в. Калодчына»

 

Цімафей Рыгоравіч нарадзіўся 10 лютага 1909 года у в. Стражава Аршанскага павета Магілёўскай губерні. У 1928 г. скончыў 7 класаў школы, у 1931 годзе яго прызвалі на службу ў войска і накіравалі ў школу санітарных інструктараў. З 1934 па 1935 год Цімафей Рыгоравіч праходзіць навучанне ў Ленінградскай школе ваенных лекарскіх памочнікаў пры Ваенна-медыцынскай акадэміі. Пасля заканчэння школы ён накіраваны  медработнікам 10-й танкавай брыгады г. Барысава, дзе праслужыў да верасня 1939 года. Удзельнічаў у вераснёўскім паходзе Чырвонай Арміі, вынікам якога стала ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

У 1940 годзе яго прымаюць у члены Усесаюзнай камуністычнай партыі бальшавікоў. Перад вайной Цімафей Рыгоравіч служыць у горадзе Каўнас, дзе пражывае разам з сям’ёй – жонкай Надзеяй Цімафееўнай і дзецьмі: дачкой Верай і сынам Генадзем.

З 1941 па 1945 гг. Цімафей Рыгоравіч – удзельнік Вялікай Айчынай вайны, служыць у франтавым сартыравальным эвакуацыйным шпітале Заходняга, а з 1944 года – 3-га Беларускага франтоў, удзельнічае ў вызваленні Беларусі.

За ўдзел у баях пад час Вялікай Айчыннай вайны Цімафей Рыгоравіч узнагароджаны двума ардэнамі: «Красной звезды», «Красного знамени», медалямі «За оборону Москвы», «За боевые заслуги», «За Победу над Германией» і інш. Скончыў вайну ён у званні капітана медыцынскай службы.

Выстава праз дакументы, узнагароды, асабістыя рэчы Цімафея Рыгоравіча Буева правядзе дарогамі яго няпростага жыцця ў мірны і ваенны час, пазнаёміць з лёсам аднаго чалавека, як адной са шматлікіх старонак гісторыі, падобных і адначасова непаўторных, што складаюць альманах гістарычнае памяці беларускага народа.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутныя таксі №1277, 1111, 1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Край беларускі, край самабытны…»
3572
Фотасправаздача «Край беларускі, край самабытны…»

28 мая адбылося фальклорнае свята «Край беларускі, край самабытны...»

Бясплатная экскурсія па выставе «Ганчарны посуд Беларусі»
574
Бясплатная экскурсія па выставе «Ганчарны посуд Беларусі»

24 верасня 2023 года з 13.00 да 14.00   Ужо ў гэтую нядзелю ва ўсіх ахвочых ёсць...

Рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі»
881
Рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

У перыяд з 1 па 10 верасня ў музеі прайшла рэспубліканская акцыя "Адзіны дзень бяспекі&quo...

Фотасправаздача «Экспазіцыя «Беларускі народны строй»
1730
Фотасправаздача «Экспазіцыя «Беларускі народны строй»

21 мая ў 15.00 ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі!