+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Калядныя дзянькі»
Галоўная Падзеі Акцыя «Калядныя дзянькі»
Акцыя «Калядныя дзянькі»
1579

Акцыя «Калядныя дзянькі»

2-5 студзеня 2021 года

Каляды – свята, якое займае ў традыцыйнай культуры беларусаў важнейшае месца. Доўжылася яно напрацягу двух тыдняў. Ў перыяд калядных свят запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і адчуць атмасферу старажытных беларускіх каляд.

Вашай увазе прапаноўваецца:

2 і 3 студзеня 14:00

Расповяд аб калядных традыцыях, дзе Вы даведаецеся, што такое “Тры куцці”, што павінна быць на калядным стале, як праходзіць абрад калядавання, зразумееце сімвалізм каляд і пабачыце лялечны тэатр “Батлейка”.

4 студзеня  13:00

Магчымасць паўдзельнічаць у бясплатнай экскурсіі “Каляды”, дзе можна пабачыць абрад “Куцця”, калядныя варожбы, а таксама самім паўдзельнічаць у калядаванні.

5 студзеня 13:00

Акцыя «Цуд на Каляды» - Бясплатная экскурсія па 3-м розным царквам музея і расповяд аб святкаванні Раства Хрыстова

7 студзеня 14:00

Акцыя «Цуд на Каляды» - Бясплатная экскурсія па 3-м розным царквам музея і расповяд аб святкаванні Раства Хрыстова

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у акцыі «Калядныя дзянькі»  на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў

-    для дарослых – 7,00 руб.;

-    для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;

-    для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
 
Чытайце таксама
Часовая выстава “Поўны клеці карабамі…”
1943
Часовая выстава “Поўны клеці карабамі…”

17 лістапада 2023 г. У 13.00. Помнік архітэктуры “Спаса-Праабражэнская царква з в....

Свята  «Гуканне вясны»
1332
Свята «Гуканне вясны»

  23 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.30   «Гуканне вясны» –...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Развітанне са школай – 2022»
1958
Культурна-масавае мерапрыемства «Развітанне са школай – 2022»

30 мая 2022 года запрашаем ўсіх выпускнікоў школ прыняць удзел у мерапрыемстве «Развітанне са...

Свята «Пакроўскі кірмаш»
863
Свята «Пакроўскі кірмаш»

«Пакровы» - межавая дата ў традыцыйным беларускім календары, якая звязана з заканчэннем...