+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
Галоўная Падзеі “Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
417

Адкрыццё выставы 6 студзеня 2026 г. у 13.00

Выстава прысвечана такому феномену беларускай духоўнай культуры як абярэг. Абярэгі існавалі ў традыцыйнай культуры з часоў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі цікавай і каштоўнай крыніцай для этнографаў, бо з’яўляліся своеасаблівымі ключамі для адкрыцця і разумення архаічнай карціны свету, сістэмы ўяўленняў і вераванняў беларусаў. Звычайныя рэчы з культурнага або прыроднага асяроддзя ў кантэксце традыцыйнага светапогляду набывалі новы семантычны сэнс і выкарыстоўваліся ў якасці апатрапеяў – сродкаў абароны ад уздзеяння звышнатуральных сіл. Падчас выканання абарончай функцыі гэтыя прадметы пазбаўляліся свайго ўтылітарнага прызначэння, набывалі ўласцівасці рытуальныя, сімвалічныя. Новыя, апатрапейныя характарыстыкі пры гэтым не выпадковыя, яны абапіраліся на рэальныя якасці прадметаў, альбо на асаблівасці іх практычнага выкарыстання. Напрыклад, у народнай свядомасці вастрыня нажа альбо сякеры ў аднолькавай ступені карысна як для выканання рэальных, побытавых задач, так і для служэння ў якасці сродка абароны ад ведзьмаў.

На выставе прадстаўлены 8 экспазіцыйных комплексаў, якія вобразна адлюстроўваюць важнейшыя клопаты, якія суправаджалі нашых продкаў на працягу жыцця: будаўніцтва сваёй хаты, дагляданне гаспадаркі, нараджэнне і выхаванне дзяцей і да т.п. Кожны комплекс уяўляе сабой шэраг экспанатаў – музейных прадметаў, прыродных матэрыялаў, фотаздымкаў, якія разам павінны стварыць адмысловы “музейны нацюрморт” – прадметнае і мастацкае ўвасабленне ролі апатрапея ў традыцыйнай культуры беларусаў.

Пад час адкрыцця выставы Вас чакае:

- расповяд аб ролі абярэга  ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў;

- найгрышы на традыцыйных беларускіх музычных інструментах;

- майстар-клас па вырабе пояса-абярэга.

Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства  «Масленіца»
2874
Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца»

29 лютага 2020 года запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве ««Масленiца» на...

Пресс-релиз мероприятия «Грузия в моём сердце»
380
Пресс-релиз мероприятия «Грузия в моём сердце»

19 апреля 2026 года в 14.00 в учреждении «Белорусский государственный музей народной...

Акцыя «Калядныя дзянькі»
1587
Акцыя «Калядныя дзянькі»

2-4 студзеня 2022 года.