25 снежня 2023
14:00-15:00
Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё навокал замірае, мы чакаем цудаў, марым пра здзяйсненне жаданняў!
Запрашаем Вас наведаць бясплатныя экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!
Вы пачуеце расповед пра помнікі драўлянага дойлідства (капліца з в. Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці, Пакроўская царква з вёскі Логнавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці, Спаса-Праабражэнская царква з вёскі Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці), народныя і хрысціянскія традыцыі святкавання Калядаў.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.
З 16 па 20 сакавіка 2026 года ў арганізацыях, якія знаходзяцца на прафсаюзным абслугоўванні ў...
Масленка разам з Даравальнай нядзеляй – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны....
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх з Новым годам і Калядамі!
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у...