+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Гуканне вясны»
Галоўная Падзеі Свята «Гуканне вясны»
Свята  «Гуканне вясны»
1470

«Гуканне вясны» – абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час – падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне.

Гукалі вясну гучна, звонка і натхнёна. Дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі спяваць «вяснянкі-заклічкі». Верылі, што ў тым канцы вёскі, дзе распачалі спевы раней – дзяўчаты хутчэй пойдуць замуж і будуць мець лепшы ўраджай.

Запрашаем абуджаць зямлю і гукаць вясну разам у музеі пад адкрытым небам!

 

Вас чакае:

  • Выступленне фальклорнага калектыва;
  • Рэканструкцыя веснавых абрадаў з Чэрвенскага і Краснапольскага раёнаў;
  • Вывучэнне веснавых песень;
  • Майстар-клас па беларускім танцам і гульням;
  • Майстар-клас па вырабу птушак;
  • Майстар-клас па «маляванцы на шкле»;
  • Майстар-клас па выцінанцы;
  • Выстава гліняных птушачак з калекцыі музея (у помніку «Школа з в.Калодчына»);
  • Вогнішча і карагоды!

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутныя таксі №1277, №1111, №1026; аўтобус №150.

Чытайце таксама
白俄罗斯国家民族建筑与风俗博物馆中文信息简介
2560
白俄罗斯国家民族建筑与风俗博物馆中文信息简介

Інфармацыя для кітайскіх наведвальнікаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і по...

Мерапрыемства  «Саракі»
938
Мерапрыемства «Саракі»

6 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00    Саракі – свята ў народным...

Тэатральная пастаноўка "Збянтэжаны Саўка"
904
Тэатральная пастаноўка "Збянтэжаны Саўка"

13 сакавіка на базе Азярцоўскай СШ прайшоў дэбютны паказ пілотнага праекта Установы "Беларускі...

Мерапрыемства  «Спартакіяда»
727
Мерапрыемства «Спартакіяда»

Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і т...