+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Цалкам бясплатна – вольная субота: спасцігаем Беларусь!»
Галоўная Падзеі «Цалкам бясплатна – вольная субота: спасцігаем Беларусь!»
«Цалкам бясплатна – вольная субота: спасцігаем Беларусь!»
1327

«Цалкам бясплатна – вольная субота:

спасцігаем Беларусь

23 мая  2020 года 

з 13:00

Акцыя “Цалкам бясплатна” створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб нашым музеі і беларускай гісторыі. Можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па 2 выставам музея.

У Вас ёсць магчымасць праслухаць экскурсію па зусім новай выставе “Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны”, якая адчынена  на помніку архітэктуры “Спаса-Прэабражэнская царква з в. Барань Аршанскага раёна”. Пад час экскурсіі Вы даведаецеся аб выніках экспедыцыйнай дзейнасці музея па Астравецкаму раёну, убачыце старажытныя палеадрукі нямецкага, польскага і літоўскага паходжання, рэдкія каталіцкія драўляныя бажніцы з літаграфіямі, вырабленыя мясцовымі цеслярамі, а таксама музейныя прадметы, звязаныя з пахавальнай традыцыяй. Асобнае месца на выставе ўдзелена творчасці мясцовага народнага “самародка”, мастака і скульптара Юліцыі Кармазо, вядомай сваімі іканапіснымі творамі.

Другім экскурсійным падарункам нашым наведвальнікам будзе агляд выставы “Гоніць гэблік стружку залатую”. Гэтая выстава працягвае традыцыю прадстаўлення ў музеі папулярных беларускіх народных рамёстваў. Яна размешчана ў помніку “Гумно з в. Кемянцы Браслаўскага раёна” і знаёміць наведвальнікаў з тэмай дрэваапрацоўцы праз дэманстрацыю цеслярскіх, бандарных і іншых інструмантаў і спецыяльных дрэваапрацоўчых станкоў і дапаможных прыстасаванняў.

Пачатак экскурсіі з 13.00 на ўваходзе ў сектар “Цэнтральная Беларусь” (мапа музея). Экскурсія будзе праходзіць пры зборы групы да 10 чалавек!  

Чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну сакральных каштоўнасцей і ўзораў творчасці народных майстроў! 

Калі ласка, апранайцеся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Цалкам бясплатна»  на тэрыторыі музея!

Чытайце таксама
Пра аказанне дапамогі
821
Пра аказанне дапамогі

Пра аказанне дапамогі

Мерапрыемства  «9 Мая. Шляхамі вайны»
549
Мерапрыемства «9 Мая. Шляхамі вайны»

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерці і...

Другі фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст»
2043
Другі фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст»

05.05.2019г. запрашаем прыняць удзел у фестывалі актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст» на тэрыторыі...