+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2022»
Галоўная Падзеі Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2022»
Культурна-масавае мерапрыемства  «Строчыцкія перазвоны-2022»
1087

Культурна-масавае мерапрыемства

«Строчыцкія перазвоны-2022»

10 верасня 2022 года

з 13:00 да 15:00

VIII штогадовы фэст звону пад адкрытым небам «Строчыцкія званы-2022» («Звані з намі ва ўсе…!!!») адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 10 верасня 2022 года  ў аг. Азярцо (4 км ад Мінска). Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай музыкі.

Фэст пачнецца з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спачування і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае патрэбу ў тым. Пасля малебна будзе яркая праграма для ўсёй сям’і. Мерапрыемства блаславіў мітрапаліт Мінскі і  Заслаўскі Патрыяршы экзарх ўсея Беларусі Веніямін.

У праграме мерапрыемства Вас чакаюць выступленні музычных калектываў:

  • ансамбль Братэрства званароў у імя св. Паўліна Міласцівага Мінскай мітраполіі (кіраўнік Багдан Бярозкін);

А таксама:

  • выступленні званароў з розных рэгіёнаў Беларусі;
  • літаратурна-мастацкія замалёўкі;
  • знаёмства з гісторыяй звону;
  • майстар-класы і магчымасць пазваніць у званы для кожнага;
  • экскурсія па музею (за грошы);
  • палёты на дэльтаплане (за грошы).

Арганізатар званарнага канцэрту – загадчык аддзялення званароў Мінскага Духоўнага  вучылішча Багдан Бярозкін.

Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

Зацані звон сапраўднага метала!

Па арганізацыйных пытаннях і пытаннях удзелу тэлефанаваць/пісаць Багдану Ўладзіміравічу Бярозкіну +375(29) 624 65 23; belbells@mail.ru; Сяргею Генадз’евічу Нікіценка 8044 739 71 90

За дататковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Продаж квіткоў на мерапрыемства - з 12:00 до 15:00 у касе музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12.00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Паважаныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, клапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Выхаванцы павінны быць у намордніках і на павадках.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

Чытайце таксама
Паважаныя наведвальнікі! Увага!
491
Паважаныя наведвальнікі! Увага!

У гэту суботу 13 ліпеня 2024 года па тэхнічным прычынам сектар «Паазер’е» будзе зачынены для на...

Новая музейная паслуга — катанне на брычцы
1574
Новая музейная паслуга — катанне на брычцы

Прапануем пракаціцца па музеі на арыгінальнай брычцы «Barouche-Landau» з адкідным верхам.

Свята «Спасаўка-ласаўка»
452
Свята «Спасаўка-ласаўка»

«Спасаўка-ласаўка» – так у народзе называюць «Успенскі пост», які цягнецца з 14 па 29 жніўня і...

«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: спасцігаем Беларусь!»
2687
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: спасцігаем Беларусь!»

06.02.2022г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Цалкам бясплатна» на тэрыторыі музея!