+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Велікодныя традыцыі»
Галоўная Падзеі «Велікодныя традыцыі»
«Велікодныя традыцыі»
2861

Культурна-адукацыйнае мерапрыемства

«Велікодныя традыцыі»

8 красавіка 2018 года

з 14:00 да 15:00

Вялікдзень – вялікае вясновае свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Гэтым святам некалі адкрываўся новы каляндарны год. Пазней царква замацавала яго ў сваім «рухомым» пасхальным календары. Свята пачынаецца з «хрэснага хода» і «усяночнай», пасля чаго асвятлялі фарбаваныя яйкі, пірагі, мак і інш. Раніцай хадзілі глядзець на «гульню» сонца, гулялі фарбаванымі яйкамі «ў біткі», гушкаліся на арэлях, вадзілі карагоды.

Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, абуджэння прыроды, перамогу жыцця над смерцю. Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з'яўляецца хаджэнне валачобнікаў у ноч з першага на другі дзень свята. Сэнс абходу – пажаданні селяніну перад пачаткам палявых работ: плёну на ніве, прыплоду ў статку, добрага здароўя, шчаслівай долі ў сям’і.  

 У праграме мерапрыемства:

  • Расповед пра традыцыйныя метады аздаблення велікодных яек;
  • Майстар-клас па вырабу і ўпрыгожванню яек з цеста і яек з картона;
  • Расповед пра Валачобны абрад;
  • Валачобныя найгрышы на беларускай дудзе.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Велікодныя традыцыі» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту –4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Прэс-рэліз акцыі «Першая Каляда»
462
Прэс-рэліз акцыі «Першая Каляда»

Каляды – гэта ў старадаўнія часы самае галоўнае зімовае свята, якое з’яўлялася ўвасабленнем...

Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»
2363
Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»

30.08.2019г. Беларускі народны іканапіс і традыцыйнае ткацтва ў кантэксце абраду «Свяча».

Фотасправаздача «Кахаем па-беларуску»
3164
Фотасправаздача «Кахаем па-беларуску»

10.02.2018г. Той момант, калі цябе нічога не турбуе – акрамя закаханасці.

Музейнае мерапрыемства  «Ад сініх кветак да кашуль дзетак»
1795
Музейнае мерапрыемства «Ад сініх кветак да кашуль дзетак»

1 мая 2021 года запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Ад сініх кветак да кашуль дзетак» на...