+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Рэцэпты птушачак з цеста
Галоўная Падзеі Рэцэпты птушачак з цеста
Рэцэпты птушачак з цеста
3541

Рэцэпты птушачак з цеста

Птушкі займаюць на свяце «Гуканне вясны» адно з самых галоўных і прывілеяваных месцаў. Менавіта яны ўвасабляюць сабой прыход вясны і абуджэнне ўсёй прыроды ад зімовага сну.

Мабыць, аднымі з самых любімых і ўшанаваных птушак на тэрыторыі нашай краіны лічыліся буслы - яны былі ключавой фігурай гэтага свята, для правядзення якога выбіралі самае высокае месца. Усё навокал упрыгожвалі рознакаляровымі стужкамі, яркімі птушкамі, выразанымі з кардону, зробленымі з каляровых нітак, тканін і любога іншага падручнага матэрыялу.

Але асаблівай увагай і па гэты дзень карыстаюцца птушкі, выпечаныя з цеста. У некаторых рэгіёнах іх называюць «буські» або «буськавыя лапы». Для падрыхтоўкі такіх птушачак робяць самае простае цеста: мука, вада і соль. Гэта ласунак раскладваюць у акрузе, каб ён прыцягваў птушак, якія нясуць вясну на сваіх крылах. Гэтыя булачкі так і называюцца - "Жаўрукі".

Мы прапануем Вам разам з намі таксама паўдзельнічаць у «Гуканне вясны» і спячы для сябе традыцыйны вясновы пачастунак!

Рэцэпт 1

  • 3 шкл. мукі,
  • 100 г мяккага маслу,
  • 3 - 4 шкл. цукру,
  • 3 ч.л. вадкага мёду,
  • 2 яйкі,
  • 1 ч.л. разрыхляльніка для тэсту,
  • 1 ч.л. лімоннага соку,
  • дробка солі.

Масла расцерці з цукрам, дадаць вадкага мёду, яйкі, разрыхляльнік, соль, лімонны сок. У некалькі прыёмаў дадаць муку. Цеста атрымліваецца мяккае і эластычнае. Загарнуць цеста ў плёнку і пакласці на 30 хв. у халадзільнік. Затым раскатаць яго ў пласт і формачкай выразаць гурткі. Кожны гурток скласці напалову і нажом зрабіць некалькі надрэзаў (на фота відаць), якія ператворацца ў "шыю і пёры". Печыва выпякаецца на працягу 10-12 хв.

 

Рэцэпт 2

  • 3 шкл. мукі,
  • 125 г малака,
  • 10 г дрожджаў,
  • 15 г сметанковага масла,
  • 1 яйка,
  • 2 ст. лыжкі цукру,
  • дробка солі,
  • 1 ст. лыжка расліннага алею.

Прыгатаваць дражджавое цеста з названых інгрэдыентаў і сфармаваць з яго жаўрукоў. Вышмараваць іх зверху яйкам і выпякчы у духовай шафе.

 

Рэцэпт 3

  • 3-3,5 шкл. мукі,
  • 1-2 яйкі,
  • 1 шкл. цукру,
  • 1 шкл. кефіру або сыраваткі,
  • 1/2 пачкі сметанковага масла,
  • 1 ч. лыжка соды,
  • воцат.

Яйкі расцерці дабяла з цукрам, уліць кефір або сыраватку, пакласці пагашаную воцатам соду, растопленае сметанковае масла, муку і замясіць цеста.

Даць яму пастаяць 10-15 хв, затым сфармаваць жаўрукоў, вышмараваць яйкам і выпякчы у духовай шафе.

 

Рэцэпт 4

  • 1 кг мукі,
  • 2-3 ст. лыжкі цукру,
  • 1 пакуначак сухіх дрожджаў,
  • 0,5 шкл. вады,
  • 3 ст. лыжкі расліннага алею,
  • 1 ч. лыжка солі,
  • 1 ст. лыжка гарэлкі,
  • трохі разынак,
  • для змазкі: салодкі дужы чай.

Высыпце ў міску сухія дрожджы і развядзіце іх цёплай вадой (прыкладна 30-40 ° С). Дадайце соль, цукар, алей і добра змяшайце. Можна дадаць сталовую лыжку гарэлкі, каб цеста падыходзіла лепш. Паступова ўвядзіце муку, прасейваючы яе праз сіта, і замясіце цеста. Цеста мясіце да такой кансістэнцыі, каб яно перастала прыставаць да рук. Пакрыйце цеста харчовай плёнкай і пакіньце падыходзіць. Цеста будзе гатова, калі перастане расці і нават пачне злёгку ападаць. Жаўрукі робяцца з моцнага, пругкага цесту (гл. фота). Вышмараваць паверхню настоем моцнай гарбаты з цукрам. Выпякайце ў разагрэтай да 180 ° С духоўцы, пакуль жаўрукі не падрумяняцца.

Чытайце таксама
Аб працы музея 11 лістапада 2023 года
580
Аб працы музея 11 лістапада 2023 года

Дарагія наведвальнікі! 11 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і...

Фотасправаздача «Купальскае кола-ХІ»
2736
Фотасправаздача «Купальскае кола-ХІ»

Адзінаццаты міжнародны музычны фэст «Купальскае Кола-XI»!

Другі фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст»
2100
Другі фестываль актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст»

05.05.2019г. запрашаем прыняць удзел у фестывалі актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст» на тэрыторыі...