Анлайн-лекцыя "Традыцыі і падыходы ў народным будаўніцтве беларусаў"
Пагружаемся ў сапраўдныя скарбы нашай традыцыйнай архітэктуры!
Другая лекцыя будзе прысвечана канструкцыйным асаблівасцям страхі ў народным будаўніцтве, перакрыццям і матэрыялу пакрыцця.
Аб чым мы даведаемся падчас лекцыі?
- якія рэліктавыя канструкцыі захаваліся ў народным будаўніцтве з часоў першабытнага грамадства;
- эвалюцыя каркасна-прагоннай страхі, спосабы ўладкавання страхі на кроквах;
- “круглая столь” і страха “закотам” – рудыменты зрубнага перакрыцця будынка;
- распаўсюджванне пакрыцця страхі саломай і дрэвам па матэрыялах статыстыкі Расійскай імперыі на прыкладзе вёсак Мінскай губерніі.
Далучайся, будзе вельмі цікава!
https://telemost.yandex.ru/j/41313242123981

05.05.2019г. запрашаем прыняць удзел у фестывалі актыўнага ладу жыцця «ЗОЖ - фэст» на тэрыторыі...
Прадстаўляем вам самае цікавае, што адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту...
07.07.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!