+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкі меч»
Галоўная Падзеі Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкі меч»
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкі меч»
1471

Культурна-масавае мерапрыемства

«Строчыцкі меч»

26 верасня 2020 года 

з 13:00 да 14:00

Толькі сёння ў нашым музеі Вы зможаце акунуцца ў атмасферу сярэднявечча, у эпоху, калі на нашай тэрыторыі жылі магутныя ваяры, а замкі выконвалі сваю функцыю абароны. Часы цікавыя і адначасова жахлівыя.

Шляхта і баяры праславіліся сваімі подзвігамі, а не словамі. Шляхта ў нашай краіне з’явілася падчас Гарадзельскай уніі, а баяры былі вядомы яшчэ з старажытнарускіх часоў.

Вас чакае знаёмства з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і рыцарствам, як праслойкай насельніцтва, а таксама Вы зможаце ўбачыць паходны побыт рыцараў тых часоў.

У праграмме мерапрыемства:

  • сярэднявечны лагер;
  • стральба з лука (за дадатковую плату);
  • майстар-клас па сярэднявечным танцам;
  • невялікі турнір (бойка паміж дзвух ваяроў);
  • гатаванне сярэднявечнай стравы на вогнішчы;
  • тэатралізаваны эпізод «Чорт і шляхціц»;
  • фатазона.

Пачатак мерапрыемства ў 13.00 каля галоўнай сцэны.  

Чакаем вас на захапляльнае падарожжа ў Сярэднявечча!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Інфармацыя для наведвальнікаў
693
Інфармацыя для наведвальнікаў

Дарагія сябры! Па тэхнічных прычынах наш Музей будзе зачынены для наведвання 31.03.2025 (панядз...

Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»
1817
Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»

17.10.2020г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Пакроўскі кірмаш» на...

Культурнае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2025»
554
Культурнае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2025»

14 верасня 2025 года з 13:00 да 15:00 ХІ штогадовы фэст звону пад адкрытым небам...

Абрад «Провады ў войска»
512
Абрад «Провады ў войска»

Праводзілі абрад звычайна падчас прызыву ў войска. Провады ладзілі за дзень да адпраўлення...