+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»
Галоўная Падзеі Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»
Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»
1546

Цалкам эксклюзiўна:

«Жахлівыя гісторыі»

2 мая 2020 года 

з 14:00 да 14:45

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту вялікім попытам карыстаецца экскурсія-акцыя “Цалкам сакрэтна”. Сёння музей працягвае распрацоўваць новыя акцыі.                 

Спакон вякоў звычайнага чалавека ў жыцці сустракала шмат выпрабаванняў. Сярод паўсядзённага клопату ніхто не ведае,  калі зноў прыйдзе час лiха. І тады быццам заходзіць неба за хмары, абрываюцца вясельныя песні, змаўкае дзіцячы смех. Смутак і жах ходзяць па вуліцах, заглядваюць у вокны людзей, якія пакутуюць. Вецер свішча абапал пакінутых хат, не чуваць суседскіх жартаў і сяброўскага рогату.  Смерць заўсёды была побач, нагадваючы кожнаму, што ніхто не вечны. І людзі яскрава адлюстроўвалі гэтае станаўленне да пераходу чалавека ў іншы свет у фальклоры.                  

Але ня гледзячы на ўсе перашкоды, людзі заўсёды знаходзілі ў сабе імкненне да жыцця, пераадольвалі ўсе няўзгоды... І вёска зноў адраджалася. І кожны раз людзі сустракалі новае лета, працавалі ў полі, гадавалі жывёлу, расцілі дзяцей, святкавалі святы, жартавалі над суседзямі і сваякамі і жыццё працягвалася зноў.       

Запрашаем Вас апынуцца  ў атмасферы “змрочных” часоў старажытнай беларускай  вёскі і адрадзіцца зноў праз песні, жарты, смех і невялічкае анімаванае прадстаўленне!                                                                                                                           

Вас чакае:·        

  • Атмасфера “змрочнага часу”;
  • Жалобныя спевы;      
  • Расповяд пра стан медыцыны ў дарэвалюцыйныя часы;  
  • Розныя фальклорныя персанажы;
  • Знаёмства з міфалогіяй пазажыццёвага свету;     
  • Абрад-замыканне вёскі ад ліха з дапамогай рушніка-“абыдзённіка”;       
  • Частаванне гарбатай  з лекавых зёлак.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 110:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі! 

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства «У-лётны фэст»
2330
Культурна-масавае мерапрыемства «У-лётны фэст»

17 і 18 жніўня 2019 года запрашаем на культурна-масавае мерапрыемства «У-лётны фэст»!

Святочнае мерапрыемства, прысвечаная 8 сакавіка «У вясны – дзявочы голас»
661
Святочнае мерапрыемства, прысвечаная 8 сакавіка «У вясны – дзявочы голас»

8 i 10 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Міжнародны жаночы дзень (8 сакавіка)...

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
958
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

28 лістапада 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве “Вячоркі” на тэрыторыі музея...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Даравальная нядзеля»
2666
Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля»

10.03.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на...