+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Аўлассе»
Галоўная Падзеі Свята «Аўлассе»
Свята «Аўлассе»
274

28 лютага 2026 года

З 15:00 да 16:00

Аўлассе — адзін з адметных дзён традыцыйнага календара беларусаў, вядомы яшчэ з язычніцкіх часоў (як свята Вялеса). Пазней царква прымеркавала яго да дня святога пакутніка Уласа, які ў народзе лічыўся апекуном хатняй жывёлы. Таму Аўлас называлі «каровіным святам»: лічылася, што пашана да гэтага дня забяспечвае здароўе жывёлы і дабрабыт гаспадаркі.

Па традыцыі гаспадыні выпякалі аладкі, «каб цяляты раслі здаровыя», гаспадары ж у гэты дзень лепш кармілі жывёлу і не выкарыстоўвалі яе ў цяжкай працы. У некаторых мясцовасцях Аўлас адзначалі як «конскае свята» — аб’язджалі маладых коней, упрыгожвалі іх, ладзілі катанні і вясёлыя гулянні. Часта свята супадала з Масленіцай — апошнім скаромным тыднем перад Вялікім постам, адкуль і пайшла прыказка: «На Аўласа бяры каўшом масла».

Таму запрашаем Вас паўдзельнічаць у мерапрыемстве, прымеркаваным да гэтага свята, каб больш даведацца аб традыцыях і звычаях яго святкавання нашымі продкамі!

Вас чакае:                                                                        

  • Расповед пра хрысціянскія і народныя традыцыі свята;
  • Майстар-клас па вырабу конікаў з нітак;
  • Фотазона з санямі “Запражы сябе”.

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

 

Проезд от автостанции «Юго-Западная» пригородными автобусами в направлениях: Минск – Дубенцы, Западное кладбище (170с), Поворот к музею (150), Чики; маршрутные такси №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Свята  «Шчодры вечар, добры вечар»
364
Свята «Шчодры вечар, добры вечар»

«Шчодрык» – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю,...

Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы»
2532
Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы»

16.02.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Грамніцы» на тэрыторыі музея!

Бясплатная экскурсія,  прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»
994
Бясплатная экскурсія, прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»

5 лістапада 2023 года з 13.00   Народныя вучылішчы, царкоўна-прыхадскія школы, школы...

Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»
644
Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»

«Дзень бацькі» - штогадовае свята, якое адзначаецца ў многіх краінах свету.