+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна/бясплатна!»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна/бясплатна!»
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна/бясплатна!»
3961

Мерапрыемства 

«Цалкам сакрэтна/бясплатна!»

29 студзеня 2023 года 

з 13:00

Акцыя «Цалкам сакрэтна/бясплатна» створана для таго, каб нашыя госці змаглі яшчэ глыбей пазнаёміцца з музеям і пабачыць унікальныя мясціны, закрытыя для свабоднага наведвання. У нядзелю мы правядзем бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток) па млынах.

Вы трапіце ўнутр гэтых помнікаў, даведаецеся, якія тыпы ветракоў сустракаліся ў Беларусі і дзе яны былі распаўсюджаны, праслухаеце інфармацыю пра ролю млынара ў вясковым грамадстве і пачуеце шмат цікавага пра тэхналогію вытворчасці мукі.

Вы зможаце наведаць тры млыны: млын-казлоўку з в. Даматканавічы Клецкага раёну, млын-шатроўку з в. Зелянец Хоцімскага раёну, млын-пальтрак з в. Янушоўка Мядзельскага раёну і высветліць, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго і як працуюць.

Пачатак экскурсіі ў 13.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея). Экскурсія будзе правадзіцца пры зборы групы да 10 чалавек! 

Чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну ветракоў!

У іншы час інтэр’еры млыноў зачынены для наведвання!

Калі ласка, апранайцеся ў адпаведнасці з умовамі надвор’я!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 9,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
2128
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»

2 кастрычніка 2021 г. запрашаем прыняць удзел у прафесійным свяце «Дзень настаўніка» на...

Мерапрыемства  «Шляхамі вайны»
815
Мерапрыемства «Шляхамі вайны»

9 мая 2025 года з 13.00 да 14.00 Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні...

«Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»
299
«Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»

15 сакавіка 2026 года з 14.00 да 15.00 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у...

«Дажынкі»
1300
«Дажынкі»

26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00   Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі....