Каляды – народнае зімовае свята, напоўненае рознымі абрадамі, сэнс якіх выяўляўся ў жаданні хутчэй наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай у новым гаспадарчым годзе пры дапамозе адпаведных слоў і розных магічных дзеянняў.
У гэты час, на працягу двух тыдняў, моладзь ладзіла шматлікія забавы, ігрышчы, розныя гульні, варажбу, калядавала – спявала калядныя песні, у якіх віншавалі гаспадароў хаты, жадалі ім дабра і заможнасці, услаўлялі іх працавітасць і шчодрасць.
Калядоўшчыкі хадзілі з “казой”, “мядзведзем”, “цыганам” і іншымі персанажамі, у якія самі жа і пераапраналіся і рабілі своеасаблівы зімовы карнавал з тэатральнымі прэдстаўленнямі, дзе шырока выяўлялася народная выдумка.
Каляды – незвычайны святочны час, калі асаблівую значнасць набывалі зносіны ў сферы адпачынку, усе імкнуліся паказаць свае ўменні і таленты, пакрасавацца “на людзях”, спявалі, танцавалі, імправізавалі!
Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»
22 ліпеня 2023 года з 13.00 да 14.00 Ціхі шэпт, гоман і знакі ад самога Бога –...
25 лютага 2023 года з 12.00 да 16.00
«Дзень бацькі» - штогадовае свята, якое адзначаецца ў многіх краінах свету.