12 кастрычніка 2025 года
Пачатак у 12.00
Святы, прысвяткі заўсёды займалі важнае месца ў жыцці людзей. Традыцыйны лад жыцця забавязваў іх трымацца пэўных абрадавых дзеянняў і рытуалаў. Памятаць іх усе і шанаваць традыцыі продкаў - неабходна кожнаму грамадзяніну. Адным з такіх святаў з'яўляюцца Пакровы.
Пакрава Прасвятой Багародзіцы - важнае і старадаўняе свята ў культуры беларусаў. Традыцыйна яго адзначалі 14 кастрычніка. Сама назва кажа пра сувязь свята з хрысціянствам. Лічыцца, што падзеі, якія пацягнулі яго з'яўленне, адбываліся ў Візантыі ў 910 г., калі Божая маці выратавала ўвесь Канстанцінопаль ад варожых сіл. Для беларусаў жа дадзеная дата адзначана яшчэ і заканчэннем сельскагаспадарчых работ і пачаткам вясельнага сезону.
Музей народнай архітэктуры і побыту прапануе не забываць традыцыі мінулага, а захоўваць і працягваць іх разам з намі.
Вас чакае:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 24 мая запрашае ўсіх выпускнікоў школ...
Фотасправаздача «Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»
16.06.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Траецкія гулянні» на тэрыторыі ...
03.11.2018г. Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дзяды. Ушанаванне продкаў» на...