18 мая 2024 года
з 14.00 да 16.00
З нагоды Міжнароднага дня музеяў запрашаем на ўнікальнае свята, дзе кожны зможа прыяднацца да нематэрыяльнай спадчыны Берасцейшчыны!
Берасцейская зямля багата на разнастайныя мясцовыя цікавосткі.
Традыцыйны роспіс на шкле, сушаная ў печы на саломе рыба, шчэпавая птушка і шматфігурны танец “Спораўская полька” – векавыя традыцыі і своеасаблівыя брэнды Бярозаўскага раёна.
Асаблівыя традыцыі існуюць і ў в.Пінкавічы Пінскага раёна – веснавыя карагоды-“танкі” на Вялікдзень, Правадную нядзелю і абрад “Праводзіны зімы”.
Запрашаем правесці незабыўны час у музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Свята пачынаецца ў 14.00. Прыходзьце, калі ласка, за 15 хвілін да пачатку!
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.
Незалежнасць дзяржавы неад’емна звязана з выбраннем свайго ўласнага шляху развіцця. За гады...
З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 15 мая па 01 чэрвеня...
«Начны забег з Беларусбанкам» адбудзецца ў ноч на 5-6 ліпеня 2025 года на тэрыторыі Беларускага...