+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
Галоўная Падзеі Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
903

11 мая 2024 года

з 14.00 да 15.30

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства. У народзе лічылася, што Святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу. З гэтага дня ўсё жывое пачынае расці з асаблівай моцай. Цудадзейная юраўская раса забяспечвала гаспадарам дастатак: «Калі будзе раса – хопіць коням аўса». Гаспадары ў гэты дзень першы раз выганялі статак на поле, здзяйснялі рытуальныя абыходы сваёй нівы, вадзілі карагоды, каб засцерагчыся ад пажараў і навальніц.Далучайцеся да нашага свята, каб разам паўдзельнічаць у адметных абрадах у гонар Юр’я!

Вас чакае:

  • Абрад першага выгану коней на поле;
  • Абрад традыцыйнага абыходу двароў з Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Гульні пастухоў;
  • Традыцыйныя юраўскія песні;
  • Майстар-клас па вырабу «лялькі-коніка»;
  • Майстар-клас па кавальству;
  • Майстар-клас па маляванцы на шкле;
  • Беларускія народныя гульні і забавы.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12, 00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемства праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутныя таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
УВАГА! СКАРОЧАНЫ ГРАФІК!
1087
УВАГА! СКАРОЧАНЫ ГРАФІК!

Увага! Скарочаны графік!

Прэс-рэлiз акцыі «Лекавыя расліны»
138
Прэс-рэлiз акцыі «Лекавыя расліны»

Раслінны свет Беларусі налічвае каля 12000 відаў. І мала хто задумваецца над тым, якое ім...

Электронныя білеты на мерапрыемства "Ноч Музеяў"
594
Электронныя білеты на мерапрыемства "Ноч Музеяў"

Дарагія наведвальнікі Музея. Звяртаем Вашу ўвагу, што квіткі на мерапрыемства «Ноч музеяў -...

Топ-10 падзей у музеі ў 2023 годзе
1008
Топ-10 падзей у музеі ў 2023 годзе

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх з Новым годам і...