+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Шляхамі вайны»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Шляхамі вайны»
Мерапрыемства  «Шляхамі вайны»
956

 

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны.

Смерць і разбурэнні прыходзілі раптоўна і назаўжды заставаліся ў памяці кожнага. Звыклае вясковае жыццё абрывалася. Зямля напаўнялася страхам і чужым болем, з усіх бакоў гучалі жалобныя рэкруцкія песні, жанчыны збіралі сваіх сыноў і мужоў у доўгі шлях…

8 і 9 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту можна далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў мужна абараняў сваю зямлю. У рамках Рэспубліканскага культурна-патрыятычнага мерапрыемства Акцыі "Ніхто не забыты, нішто не забыта" 9 траўня Вы зможаце зрабіць гэта бясплатна.

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абрада «Провады ў войска»;
  • Рэкруцкія песні;
  • Расповед пра абракальныя традыцыі абароны вёскі;
  • Выстава «9 мая: лёс чалавека лёс краіны».

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

8 мая 2023 года кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

9 мая 2023 года - наведванне бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі
1083
Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі

21 кастрычніка 2023 года з 13:00 Дадзеная акцыя дазваляе даведацца чым займаліся нашыя...

Свята  «Зажынкі»
1343
Свята «Зажынкі»

22 ліпеня 2023 года з 13.00 да 14.00   Ціхі шэпт, гоман і знакі ад самога Бога –...

«Жніво» – свята ўраджаю ў музеі!
39
«Жніво» – свята ўраджаю ў музеі!

1 жніўня 2026 года а 15:00 запрашаем вас акунуцца ў самы гарачы час...

Мерапрыемства «Дзень касманаўтыкі ў беларускім скансэне»
1073
Мерапрыемства «Дзень касманаўтыкі ў беларускім скансэне»

12 красавіка 2024 года з 13:00 да 14:00   12 красавіка адзначаецца «Дзень...