+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Вербніца»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Вербніца»
Абрадавае мерапрыемства  «Вербніца»
1770

Абрадавае мерапрыемства

«Вербніца»

12 красавіка 2020 года 

з 13:00 да 14:00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 12 красавіка 2020 года запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве «Вербніца», якое пачнецца ў 14.00.           

Вербніца, або Вербная нядзеля – свята беларускага народнага календара, адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. Па праваслаўных канонах гэта вялікае двунадзесятае свята – Уваход Гасподні ў Іерусалім. На Вербніцу паўсюдна асвячалі ў царкве галінкі вярбы, якім надаваліся надзвычайныя ўласцівасці,  аб чым сведчаць разнастайныя абрады, традыцыі і павер’і. Пазнаёмiцца са святкаваннем Вербнiцы ў беларускай вёске i асвяцiць вярбу Вы зможыце таксама i ў нашым музеi.            

На тэрыторыі музея Вас чакае:

  • традыцыйны майстар-клас па ўпрыгожванню галінак вярбы;
  • асвячэнне галінак вярбы пад час святочнага набажэнства;
  • знаёмства з традыцыямі святкавання Вербнай нядзелі.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Кошт квіткоў:         

  • для дарослых – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Мерапрыемства «Дзень народнага адзінства»
641
Мерапрыемства «Дзень народнага адзінства»

17 верасня 2025 года 14:00 7 чэрвеня 2021 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ...

Начны забег
1392
Начны забег

У ноч з 13 на 14 жніўня запрашаем на забег!

Фотасправаздача з Міжнароднай канферэнцыі
3094
Фотасправаздача з Міжнароднай канферэнцыі

26 кастрычніка 2018г. адбылася Міжнародная канферэнцыя «Памяць продкаў праз музейны свет»

Спартыўная гонка «Т-трыятлон»
1988
Спартыўная гонка «Т-трыятлон»

У музеі ёсць унікальная магчымасць паспрабаваць сябе ў спартыўнай гонцы «Т-трыятлон»!