+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
"Беларусь - энергаэфектыўная краіна"
Галоўная Падзеі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна"
"Беларусь - энергаэфектыўная краіна"
304

З 10 па 20 лістапада 2025 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю "Беларусь - энергаэфектыўная краіна". Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).

Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы", Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З "Аб энергазберажэнні".

Мэта правядзення акцыі - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў быце, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

Прымаючы да ўвагі, што эфектыўнае і разумнае спажыванне энергарэсурсаў шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных структур, устаноў, арганізацый і бізнес-супольнасцей, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці заклікае далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна" і прыняць актыўны спосабах энергазберажэння ў побыце.

Да Міжнароднага дня энергазберажэння Дэпартамент па энергаэфектыўнасці арганізуе шэраг тэматычных мерапрыемстваў:

круглыя сталы, навучальныя семінары - для спецыялістаў; адкрытыя ўрокі і інфармацыйныя гадзіны, інтэлектуальныя гульні, конкурсы і віктарыны - для дзяцей і моладзі; міні-конкурсы - для падпісчыкаў у сацыяльных сетках; гарачыя тэлефонныя лініі - для адказаў на самыя актуальныя пытанні грамадзян і арганізацый; прэс-мерапрыемствы - для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца, накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, папулярызацыю, у даступнай для шырокага кола грамадзян форме, эканамічных, экалагічных і сацыяльных пераваг энерга- і рэсурсазберагальнага ладу жыцця, умацаванне энергетычнай незалежнасці нашай краіны.

Інфармацыйныя матэрыялы на адпаведную тэматыку размешчаны на інтэрнет-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці ў раздзеле "Папулярна аб энергазберажэнні / Карысныя парады" (https://energoeffect.gov.by/propaganda/helpfull)

Чытайце таксама
УВАГА! РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ Ў МАЙСКІЯ СВЯТЫ
1272
УВАГА! РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ Ў МАЙСКІЯ СВЯТЫ

РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ Ў МАЙСКІЯ СВЯТЫ І СКАРОЧАНЫ ГРАФІК У ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ ДНІ

Прэс-рэлiз свята «Вялікдзень»
283
Прэс-рэлiз свята «Вялікдзень»

Вялікдзень - найвялікшая хрысціянская ўрачыстасць, якая сімвалізуе адраджэнне, надзею і...

Прэс-рэлiз  Акцыя «Традыцыйнае кавальскае рамяство на Беларусі»
259
Прэс-рэлiз Акцыя «Традыцыйнае кавальскае рамяство на Беларусі»

Кавальская справа – гэта адно са старажытнейшых рамёстваў, вядомых чалавецтву.