16 мая 2026 года
з 19:00 да 01:00
УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ МЕРАПРЫЕМСТВА Ў 20.00
18 мая ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень музеяў. З гэтай нагоды пад начным небам ў нашым музее можна будзе пачуць не толькі незвычайныя і таемныя гісторыі, але і асабіста пазнаёміцца з беларускімі нячысцікамі, паўдзельнічаць у абрадзе ачышчэння, патанчыць вакол вогнішча ў атмасферы сапраўднай вёскі XIX ст.
А яшчэ музей – гэта зачараванае месца, дзе спалучаюцца розныя эпохі. Таму можна будзе наведаць і сярэднявечны лагер рыцараў.
Не абыдзем бокам і славянскае фэнтэзі – у нашу вёску завітаюць ведзьмары, якія будуць змагацца з нячыстай сілай.
Апагеям нашага свята стануць выступ рок-гурта «Kas», паказ мод і этнадыскатэка.
Таму запрашаем усіх ахвотных наведаць наш музей, каб апынуцца ў атмасферы чароўнай ночы, дзе спалучаюцца мінулае і сучаснасць.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.

15 сакавіка 2026 года атрымаўся па-сапраўднаму святочным і ўтульным! Нягледзячы на магчымасці...
3 мая 2023 года з 13.30 – 17.00
14 верасня 2025 года з 13:00 да 15:00 ХІ штогадовы фэст звону пад адкрытым небам...
У прасторы экспазіцыі “Кватэра-майстэрня мінскага краўца” пачынае працаваць часовая выстава...