+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэліз свята «Піліпаўскія вячоркі»
Галоўная Падзеі Прэс-рэліз свята «Піліпаўскія вячоркі»
Прэс-рэліз свята  «Піліпаўскія вячоркі»
638

30 лістапада 2024 года

з 14.00 да 15.00

 

Піліпаўскія вячоркі – форма правядзення моладзевага вольнага часу ў асенне-зімовы перыяд. Яны пачыналіся пасля Піліпаўскага посту. З гэтага часу вясковыя дзяўчаты пачыналі збірацца разам за працай. Асноўным жаночым заняткам было прадзенне. Кожная дзяўчынка прыносіла сабой калаўрот ці прасніцу. Каб праца ішла весялей, распавядалі адзін адному казкі, паданні, былічкі, спявалі песні.

У хлопцаў таксама было багата работы па гаспадарцы – малацьба і правейванне зерня, рамонт сельскагаспадарчых прыладаў. Як толькі асноўная праца была выканана – можна было зайсці да дзяўчат у госці, падражніць і прыкмеціць сабе будучую жонку.

Запрашаем усіх далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!

 

Вас чакае:

  • Расповед на хаце з в.Агароднікі;
  • Майстар-клас па вырабу паяскоў нітак;
  • Традыцыйныя танцы і гульні;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
УВАГА! СКАРОЧАНЫ ГРАФІК!
1142
УВАГА! СКАРОЧАНЫ ГРАФІК!

Увага! Скарочаны графік!

Свята  «Хрэсьбіны»
1130
Свята «Хрэсьбіны»

Радзінныя абрады і звычаі з’явіліся яшчэ ў старажытныя часы. У іх захаваліся ўяўленні беларусаў...

Мерапрыемства «Дзяды»
466
Мерапрыемства «Дзяды»

Дзяды – гэта дзень памінання, ушанавання памяці родных, калі жывыя сустракаюцца з душамі...