+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)

11 мая 2024 года з 14.00 да 15.30 Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства. У народзе лічылася, што Святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу. З гэтага дня ўсё жывое пачынае расці з асаблівай моцай. Цудадзейная юраўская раса забяспечвала гаспадарам дастатак: «Калі будзе раса – хопіць коням аўса». Гаспадары ў гэты дзень першы раз выганялі статак на поле, здзяйснялі рытуальныя абыходы сваёй нівы, вадзілі карагоды, каб засцерагчыся ад пажараў і навальніц.Далучайцеся да нашага...

515
Свята «Вялікдзень»

5 траўня 2024 года з 14:00 да 15:00 Вялікдзень – рухомае свята народнага календара, якое мае вельмі старажытныя карані. З гэтага часу ў нашых продкаў пачынаўся новы каляндарны год. Пазней да гэтага дня хрысцянская царква прымеркавала адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў –  «Уваскрасенне Хрыстова». Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі. Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу...

420
Мерапрыемства  «9 Мая. Шляхамі вайны»

9 мая 2024 года з 13.00 да 14.00 Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерці і разбурэнні прыходзілі раптоўна і назаўжды заставаліся ў памяці кожнага. Звыклае вясковае жыццё абрывалася. Зямля напаўнялася страхам і чужым болем, з усіх бакоў гучалі жалобныя рэкруцкія песні, жанчыны збіралі сваіх сыноў і мужоў у доўгі шлях… 9 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту можна далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў мужна абараняў сваю зямлю. Вас...

599