+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Свята «Ой, скора, скора Калядкі»

23 лістапада 2024 года 13.00 Вясковае жыццё і жыццё музея пад адкрытым небам мае шмат агульнага. Ці задумваліся Вы, адкуль у гумне з’яўляюцца снапы? Хто вырошчвае агародніну і даглядае за яблыневым садам? І ці патрэбна нам нарыхтоўваць дровы на зіму? Мінулі цёплыя дзянькі, завяршыліся работы ў полі, ураджай звезены і апрацаваны – і вось ужо з’яўляецца час на спевы, гульні і танцы. Запрашаем паглыбіцца ў спеўныя традыцыі нашых продкаў разам з намі ў музеі пад адкрытым небам! Разам мы развучым калядныя песні і падрыхтуемся да...

508
Экспазіцыя “Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў”

Пад гужавым транспартам разумеюць транспартныя сродкі, дзе ў якасці цяглавай сілы выкарыстоўваецца рабочая жывёла. На тэрыторыі Беларусі асноўнай цяглавай сілай традыцыйна былі конь і вол. Жывёлу запрагалі ў воз ці сані пры дапамозе выязной вупражы – хамутовай (для каня) і ярэмнай (для вала). Канструкцыя і знешні выгляд транспартных сродкаў адлюстроўвалі сезонныя ўмовы іх выкарыстання, функцыянальнае прызначэнне, сацыяльную прыналежнасць гаспадара. Гужавыя транспартныя сродкі можна падзяліць на 2 вялікія групы: колавыя (летнія) і палазныя (зімнія)....

1411
Cаламяныя царскія вароты

Паважаныя наведвальнікі. У прасторы царквы з в. Барань Аршанскага раёна (э/с “Падняпроўе”) вы можаце азнаёміцца з унікальным творам мастацкага саломапляцення – саламянымі царскімі варотамі. З’яўленне такога феномена, як царскія вароты з саломы, тлумачыцца гістарычнымі абставінамі, у якіх апынуліся вясковыя і местачковыя прыхадскія цэрквы ў першай палове ХІХ ст. Пасля скасавання ў 1839 г. Берасцейскай царкоўнай уніі і пераводу ўніяцкіх прыходаў да Рускай праваслаўнай царквы, пачалася інтэнсіўная пераробка царкоўных інтэр’ераў з...

467