+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Мерапрыемства «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»

15 сакавіка 2024 года 13.00-14.00   15 сакавіка у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон беларускай дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага гэта свята вызначана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ядром прававой сістэмы краіны і таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці нашай дзяржавы. У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў гэты святочны дзень Вас чакае...

618
Свята «Даравальная нядзеля»

17 сакавіка 2024 года з 13.00 да 15.00   Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны – апошні дзень Масленічнага тыдня, пасля якога пачынаўся Вялікі пост. Раней можна было пачуць такі выраз: «На Запусты сем разоў паесці, за тое, што сем нядзель пасціць нада». Уся сям’я збіралася на багатую вячэру, запрашалі музыкаў, ладзілі танцы. Перад вячэрай гаспадар сядаў на покуці і прасіў прабачэння ў сваіх «дзядоў» і ўсіх родных. Гэтаксама рабілі сыны, дочкі і гаспадыня. У некаторых рэгіёнах у гэты дзень рабілі пудзіла зімы і...

795
Абрад  «Немку носім, сала просім»

9 сакавіка 2024 года з 11.00 да 12.00   Масленічныя традыцыі і абрады маюць свае адметнасці ў розных вёсках Беларусі. У святочны тыдзень можна было пачуць спевы веснавых песень, пабачыць абыход двароў з запрашэннем на гулянне, катанне на конях, гушканне на арэлях, абрад вешання калодак, карагоды ля вогнішча.На вогнішчы спальвалі не толькі старыя рэчы, але і пудзіла зімы ў жаночым абліччы. Спальванне пудзіла зімы лічыцца кульмінацыйным момантам свята. Зараз нам цяжка ўявіць, аднак у даўнейшыя часы гэтага магло і не быць. У некаторых мясцовасцях па...

630