+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Свята  «Багач»

23 верасня 2023 года з 14.00 да 15.30   Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства. Кожны дбайны гаспадар імкнуўся завяршыць уборку ўсіх сельскагаспадарчых культур з палёў і агародаў. Пасля гэтага пачыналася сяўба азімых, таму ў народзе казалі так: «Багач – кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку». Адзін з самых урачыстых і кульмінацыйных момантаў свята – абыход двароў, накіраваны на дастатак і дабрабыт усёй сельскай грамады. З кожнага двара гаспадары прыносілі па жменьцы зерня...

821
Падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве

15 верасня ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, паміж установай "Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту" і дзяржаўнай установай "Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні. У адпаведнасці з умовамі Мемарандума бакі выказваюць зацікаўленасць у правядзенні сумесных навуковых даследаванняў; маюць намер супрацоўнічаць у арганізацыі і правядзенні канферэнцый, семінараў, іншых навуковых і...

477
Мерапрыемства да Дня народнага адзінства «Стаўбцоўшчына: на мяжы гісторыі»

17 верасня 2023 года з 13.00 да 14.00 Звілістыя шляхі і зменлівыя лёсы напаткалі жыхароў нашай краіны ў міжваенны перыяд. Сялянам і гараджанам, рамеснікам і гандлярам, настаўнікам і пісьменнікам заходніх рэгіёнаў Беларусі было наканавана амаль дваццаць гадоў знаходзіцца ў складзе суседняй дзяржавы – Польскай Рэспублікі. 17 верасня 1939 года адбыліся падзеі, якія трывала адбіліся ў памяці людзей – уз’яднанне Заходняй і Савецкай Беларусі. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае паглыбіцца ў цікавыя гістарычныя...

700