+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Спартакіяда» Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Спартакіяда» Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма
Мерапрыемства  «Спартакіяда» Мінскай гарадской арганізацыі  Беларускага прафсаюза работнікаў культуры,  інфармацыі, спорта і турызма
580

14 чэрвеня 2025 года з 11.00 да 13.00

Запрашаем правесці свой выходны дзень весела і актыўна!

14 чэрвеня на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адбудзецца спартакіяда Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма.

На спартакіядзе будуць прадстаўлены пляцоўкі з традыцыйнымі гульнямі і забавамі, якія патрабуюць ад удзельнікаў не столькі моцы, колькі спрыту і кемлівасці.

Падчас выпрабаванняў Вы зможаце праявіць свае здольнасці і ўмацаваць камандны дух. Вы апынецеся ў атмасферы старадаўніх кірмашовых ігрышч і надоўга запомніце гэтае свята!

Вас чакае:

  • Традыцыйныя беларускія спартовыя гульні і забавы (біццё падушкамі, кольцакід, пераліванне вады на хуткасць);
  • Спаборніцтвы каманд (самыя спрытныя ўдзельнікі атрымаюць узнагароды);
  • Заключны этап: традыцыйны музейны пакос травы;
  • Майстар-класы: па вырабу лялькі, пляценню паяскоў, выцінанцы, народным танцам («Картузэ», «Лявоніха», «Ойра») і гульням («Явар», «Журавель»).

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»
3166
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

06.07.2019г. прайшло абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!

“Забытыя асілкі зямлі беларускай”
428
“Забытыя асілкі зямлі беларускай”

Часовая экспазіцыя з фондаў музеяў

Адмена свята «Шчодрык»
333
Адмена свята «Шчодрык»

Увага! Дарагія наведвальнікі і госці Музея! У сувязі з складанымі погоднымі ўмовамі свята...

БлогерФЭСТ «Женщина - моя страна»
500
БлогерФЭСТ «Женщина - моя страна»

1 мая 2026 года в 15.00 в Белорусском государственном музее народной архитектуры и быта...