+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Акцыя  «Пра што шамацяць зёлкі»

  10 жніўня 2025 года 13.00-14.00   Амаль 70 % тэрыторыі Беларусі пакрыта раслінамі, але калі задумацца, мы так мала ведаем пра іх! Такія маленькіяі маўклівыя, але такія важныя і неабходныя.Штозберажэад хваробы? Што дапаможа ў барацьбе з нячыстай сілай? Штовыратуе ўсамыя няпростыя, галодныячасы? А што можа забіць недасведчанага чалавека? Беларусымінулага знаходзілі1000і1 прымяненне кожнай расліне, кожнай травінцы або грыбу. Сёння беларускі скансэн прапануе крыху прыадчыніць павалоку забыцця над такой займальнай і загадкавай тэмай і пачуць,...

604
Свята  «Дажынкі»

23 жніўня 2025 года з 15.00 да 16.00   Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі. Надышла чарга прыбраць свае агароды і справіць Дажынкі – свята заканчэння жніва. Дажынкі на Беларусі здаўна праходзілі ўрачыста і святочна. Гэта кульмінацыйная падзея працоўнага года селяніна. І гэта не дзіўна, бо да зерня і хлеба ставіліся як да вялікай святыні. Абавязковым атрыбутам свята быў апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны  сэнс абрадаў на Дажынкі – падзяка зямлі за ўраджай і забеспячэнне здароўя, дабрабыту на...

755
Акцыя «Жніво»

2 жніўня 2025 года 13.00-14.00 Пякучае сонца і залатое поле, межы якога літасціва схаваў гарызонт. Паветра абпальвае твар і цела. З сабой толькі серп, цурка і надзея. Надзея, што гэтая мука, даўжынёй у жнівень, нарэшце, скончыцца. А яшчэ, надзея на ўраджай, што пракорміць сям'ю да наступнага жніва. Жніво - гэта барацьба. Барацьба з навакольнай рэчаіснасцю за ўласнае месца пад сонцам і барацьба са слабасцю чалавечага цела. Жніво - квінтэсенцыя народнага календара, тое, дзеля чаго людзі выходзілі вясной араць і сеяць, тое, дзеля чаго ўвесь год выконваліся...

664