24 жніўня 2025 года
З 13:00 – 15.00
На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту зноў ажыве эпоха адважных рыцараў і сярэднявечных традыцый! 24 жніўня ў музеі пад адкрытым небам зазвіняць мячы на паказальных баях, заспяваюць стрэлы на лучным стрэльбішчы, а ў рыцарскім лагеры Вы зможаце датыкнуцца да таямніц магіі і медыцыны сярэднявечча, а таксама зрабіць памятныя фотаздымкі на сярэднявечных фотазонах і даведацца больш пра эпоху рыцараў і цмокаў.
Чакаем Вас на свяце сярэднявечнай культуры пад адкрытым небам – падарожжа ў гісторыю пачынаецца тут.
Вас чакаюць:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 до 19:10. Каса працуе з 11:00 до 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.
Паважаныя наведвальнікі! Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прапануе вам...
27.07.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Зажынкі» на тэрыторыі музея!
Вялікдзень - найвялікшая хрысціянская ўрачыстасць, якая сімвалізуе адраджэнне, надзею і...
11 верасня ў 12.00 запрашаем да ўдзелу ў круглым стале!