+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Узвіжанне»
Галоўная Падзеі Акцыя «Узвіжанне»
Акцыя «Узвіжанне»
523

28 верасня 2025 года

13:00

Узвіжанне – адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які з’яўляецца сімвалам выратавання чалавечага роду. Згодна з народнай традыцыяй,  Узвіжанне было пераломным момантам, калі прырода канчаткова паварочвалася  у  бок зімы, а восень ужо добра заяўляла пра сябе: «На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы».

У гэты дзень людзі баяліся хадзіць у лес. Па народных павер’ях на Узвіжанне з нораў выпаўзалі ўсе змеі і збіраліся разам, каб адправіцца на зімовы сон да вясны: «Дзвіжанне – гадзюкі здвігаюцца ў кучу».

Таму запрашаем усіх ахвотных наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб акунуцца ў гісторыю свята.

 

Вас чакае:

  • Расповед пра хрысціянскі і народны аспекты свята;
  • Беларускія народныя казкі пра змей;
  • Віктарына з падарункамі для актыўных удзельнікаў.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.

Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»
2634
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»

06.04.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца» на тэрыторыі музея!

Бясплатная экскурсія «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»
1411
Бясплатная экскурсія «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»

03 мая 2022 года магчымасць здзейсніць вандроўку ў музеі пад адкрытым небам адразу па тром...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Тры каралі»
3518
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Тры каралі»

06.01.2019г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Тры каралі» на тэрыторыі музея!

Часовая выстава «Аскепкі вайны»
920
Часовая выстава «Аскепкі вайны»

Выстава працуе  з 3 ліпеня 2023 г.     Святло перамагае цемру, а прага да...