+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Багач»
Галоўная Падзеі Свята «Багач»
Свята «Багач»
711

21 верасня 2025 года

з 15.00 да 16.00

Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства.

Кожны дбайны гаспадар імкнуўся завяршыць уборку ўсіх сельскагаспадарчых культур з палёў і агародаў. Пасля гэтага пачыналася сяўба азімых, таму ў народзе казалі так: “Багач – кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку”.

Адзін з самых урачыстых і кульмінацыйных момантаў свята – абыход двароў, накіраваны на дастатак і дабрабыт усёй сельскай грамады. З кожнага двара гаспадары прыносілі па жменьцы зерня і напаўнялі ім агульную сявеньку – багач. Гэты “багач” увасабляў багацце і ўраджайнасць жыхароў усёй вёскі.

Запрашаем і Вас далучыцца да нашага свята!

Вас чакае:

  • Расповед пра традыцыі свята “Багач”;
  • Урачысты абыход вёскі;
  • Майстар-клас па малацьбе і правейванні зерня;
  • Традыцыйныя спевы;
  • Народныя танцы і гульні;

 

Партнёр мерапрыемства ТМ «Залатая кропля» — брэнд, чыі прадукты на працягу многіх гадоў ствараюць асалоджаны момант ля сямейнага стала!

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць “Беларускую карчму”, якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19.00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Інтэрактыўная экскурсія  «Дзівосны свет народнай фантазіі»
1202
Інтэрактыўная экскурсія «Дзівосны свет народнай фантазіі»

10 і 11 студзеня 2022 года запрашаем усёй сям’ёй паўдзельнічаць у бясплатнай інтэрактыўнай...

«Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»
242
«Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»

2 мая ў нашым Музеі адбылася рэканструкцыя старажытнага беларускага абраду, прымеркаванага да...

Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»
1283
Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»

25 лютага 2024 года з 13.00 да 14.00   Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца...

Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2025»
586
Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2025»

Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з...