+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Камаедзіца»
Галоўная Падзеі Свята «Камаедзіца»
Свята «Камаедзіца»
1969

«Камаедзіца» – старадаўняе свята шанавання мядзведзя.

У гэты дзень нашыя продкі імкнуліся ўлагодзіць і задобрыць махнатага звера. Зранку гатавалі любімыя стравы мядзведзя: гарохавую кашу, сушаную рэпу і аўсяны кісель. А пасля абеду качаліся на зямлі і імітавалі звычкі асілка беларускіх лясоў .

На нашым свяце вы пачуеце паданні і казкі пра мядзведзя, даведаецеся як атрымлівалі мёд – любімы ласунак жывёлы, пагуляеце ў вясёлыя гульні, развучыце беларускія традыцыйныя танцы і зробіце сэлфі з мішкай!   

 Вас чакае:

  • Экскурсія па выставе «Пчалярства на Беларусі»;
  • Размалёўкі для самых маленькіх па тэме бортніцтва;
  • Расповед традыцыйных беларускіх казак, паданняў пра мядзведзя;
  • Беларускія народныя гульні і забавы;
  • Народныя песні з узгадкамі пра мядзведзяў;
  • Майстар-клас па беларускім народным танцам;
  • Віктарына з падарункамі;
  • Абрад паднашэння мядзведзю!

 За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Знаёмімся з удзельнікамі фестываля
835
Знаёмімся з удзельнікамі фестываля

Падчас фестываля гістарычнай рэканструкцыі “Над Менкай” (8 чэрвеня 2024 г.) вы зможаце...

Адкрыцце экспазіцыі  «У кожнай рэчы час ёсць свой»
947
Адкрыцце экспазіцыі «У кожнай рэчы час ёсць свой»

5 жніўня 2023 года ў 13.30   5 жніўня ў 13:30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі...

Свята  «Купалле» з гуртом «Варгін»
1536
Свята «Купалле» з гуртом «Варгін»

8 ліпеня 2023 года з 18.00 да 21.00

Увага! Інфармацыя для наведвальнікаў.
818
Увага! Інфармацыя для наведвальнікаў.

Паважаныя сябры. Па тэхнічных прычынах 4 сакавіка 2023 года (04.03.2023) музей будзе зачынены...