+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Свята «Аўлассе»

28 лютага 2026 года З 15:00 да 16:00 Аўлассе — адзін з адметных дзён традыцыйнага календара беларусаў, вядомы яшчэ з язычніцкіх часоў (як свята Вялеса). Пазней царква прымеркавала яго да дня святога пакутніка Уласа, які ў народзе лічыўся апекуном хатняй жывёлы. Таму Аўлас называлі «каровіным святам»: лічылася, што пашана да гэтага дня забяспечвае здароўе жывёлы і дабрабыт гаспадаркі. Па традыцыі гаспадыні выпякалі аладкі, «каб цяляты раслі здаровыя», гаспадары ж у гэты дзень лепш кармілі жывёлу і не выкарыстоўвалі яе ў цяжкай...

358
Вынікі свята  «Масленіца-2026»

Масленка разам з Даравальнай нядзеляй – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны. Гэтыя Загавіны, Запусты, Папелец, Аўлассе і можна была ўбачыць у суботу і нядзелю 21 і 22 лютага 2026 г. у беларускім скансэне. Свята пачалося з вялікага шэсця жыхароў музейнай вёскі і іх гасцей ад першапачатковай кропкі свята ад помніка “Дом з вуліцы Васкрасенскай з Ракаўскага прадмесця”. Апранутыя у кажухі і святочныя строі жыхары міфічнай вёскі разам з разнастайнымі жывёламі, народнымі калектывамі, рыцарамі і іншымі гасцямі разам з цэнтральным...

288
З Днём абаронцы Айчыны, дарагія мужчыны!

Сёння мы дзякуем тым, хто беражэ наш спакой, тым, за чыімі плячыма мы адчуваем сябе ў бяспецы. Але сапраўдная сіла – яна не толькі ў зброі і рашучасці. Яна жыве ў зямлі, якая нарадзіла, у традыцыях, якія перадаюцца з роду ў род, і ў слове, якое гучыць ад сэрца. Мы ў музеі ведаем: сапраўдны абаронца чэрпае сваю моц з беларускай зямлі. Яна напаўняе яго, калі ён ступае па ёй, калі трымае ў руках сагрэты сонцам хлеб, калі чуе родную мову вакол сябе. І каб пацвердзіць гэта, мы ўспамінаем 21 лютага, калі ў сценах нашага музея гучала выключна беларускае...

305