+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэлiз Акцыя «Традыцыйнае кавальскае рамяство на Беларусі»
Галоўная Падзеі Прэс-рэлiз Акцыя «Традыцыйнае кавальскае рамяство на Беларусі»
Прэс-рэлiз  Акцыя «Традыцыйнае кавальскае рамяство на Беларусі»
335

29 сакавіка 2026 года

З 13:00 да 14:00

Кавальская справа – гэта адно са старажытнейшых рамёстваў, вядомых чалавецтву. Стаць кавалём было не так проста, бо  навучанне гэтаму майстэрству  працягвалася ад 3 да 7 гадоў. Наша музейная вёсачка мае пэўнае дачыненне да кавальскай справы і асобе каваля праз кузню з в. Клочкава Маладзечынскага раёна.

Будынак кузні ў традыцыйнай беларускай вёсцы стаяў на ўскрайку вёскі, пры дарозе. Навокал яго заўсёды быў чуваць грукат кавадлы і лязгат металу – менавіта там нараджаліся неабходныя ў сялянскім побыце вырабы: падковы, сярпы, нажы, сякеры і малаткі. З глыбокай павагай адносіліся да каваля людзі, лічылі яго волатам, у якога рукі ў золаце. Пра кавалёў у народзе казалі так: “У каваля, што не стук – то грыўня”. Але пры гэтым да кавалёў ставіліся з пэўнай асцярогай, бо меркавалі, што яны з нячыстай сілай водзяцца!

Таму запрашаем усіх ахвотных у гэты веснавы дзень наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры побыту, каб дакрануцца да прамысловай гісторыі беларусаў.

 

Вас чакае:                                                                        

  • Расповед пра кавальскае рамяство;
  • Экскурсія па помніку - кузня з в.Клачкава;

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Чытайце таксама
Свята  «Стрэчаньскія Дзяды»
741
Свята «Стрэчаньскія Дзяды»

На дзевятым перадвелікодным тыдні, у суботу, калі, згодна з праваслаўным календаром, адбываюцца...

Увага! Змяніўся час працы нашага музея.
1405
Увага! Змяніўся час працы нашага музея.

Увага! Змяніўся час працы нашага музея.

Паважаныя наведвальнікі! Увага!
886
Паважаныя наведвальнікі! Увага!

Па тэхнічных прычынах Музей будзе зачынены для наведвання 17 жніўня 2024 года (17.08.2024)